«MADE IN BELARUS / MADE OF PAIN» — мастацкі сацыякультурны праект, прысвечаны Беларусі ў паствыбарны перыяд 2020 года.


Тут мы кажам пра боль, пра яго прычыны і вынікі. Праз прызму пяці гісторый мы пакажам вам тое, пра што важна казаць і неабходна памятаць.

Будзе горка. Падрыхтуйцеся.

Кожная гісторыя раскрывае адну з граняў змагання, у якое ўцягнута цэлая краіна. Несправядлівыя суды, турмы, мужнасць нашых суайчыннікаў, іншы бок жыцця сілавікоў. Гэта ўсё, нібы часткі ў кнізе, — каб зразумець і адчуць істу, трэба прачытаць кожную.


Мы ўзнавілі абставіны, з якімі сутыкнуліся асабіста, абставіны, праз якія прайшлі беларусы.

Паствыбарная сінявокая зроблена з болю. Эскалацыя гвалту з боку нелегітымных улад, катаванні, палітвязні, вымушаная эміграцыя і дзясяткі загінулых — тое, чым уславілася наша краіна на ўвесь свет. З сэрцам, поўным болі, мы прызнаем, што сёння «Made in Belarus» — гэта не «Made with love». Гэта «Made of pain».

І гатовы прыкласці ўсе сілы, каб аднойчы гэта змянілася.

«MADE IN BELARUS / MADE OF PAIN» — мастацкі сацыякультурны праект, прысвечаны Беларусі ў паствыбарны перыяд 2020 года.


Тут мы кажам пра боль, пра яе прычыны і вынікі. Праз прызму пяці гісторый мы пакажам вам тое, пра што важна казаць і неабходна памятаць.

Будзе горка. Падрыхтуйцеся.

Кожная гісторыя раскрывае адну з граняў змагання, у якое ўцягнута цэлая краіна. Несправядлівыя суды, турмы, мужнасць нашых суайчыннікаў, іншы бок жыцця сілавікоў. Гэта ўсё, нібы часткі ў кнізе, — каб зразумець і адчуць істу, трэба прачытаць кожную.

Мы ўзнавілі абставіны, з якімі стукнуліся асабіста, абставіны, праз якія прайшлі беларусы.

Паствыбарная сінявокая зроблена з болю. Эскалацыя гвалту з боку нелегітымных улад, катаванні, палітвязні, вымушаная эміграцыя і дзясяткі загінулых — тое, чым уславілася наша краіна на ўвесь свет. З сэрцам, поўным болі, мы прызнаем, што сёння «Made in Belarus» — гэта не «Made with love». Гэта «Made of pain».

І гатовы прыкласці ўсе сілы, каб аднойчы гэта змянілася.

Аўтар праекта, фатограф, рэжысёр-пастаноўнік
Аляксандр Сушчэўскі

— Калі я ехаў у ІЧУ, прышпілены кайданкамі да канвойніка, я думаў: калі не выйду, напішу нарыс. Я нават падабраў пафасную назву: «Ад студэнта года да крымінальніка». Мы тады доўга ехалі; этапуючы ўвесь час тузаў нашай агульнай на дваіх рукой; з калонак спявала Алеграва. Крымінальнікам стаць не атрымалася — выйшаў праз 72 гадзіны. Студэнтам года таксама. Але жаданне расказаць, паказаць, данесці, дакрычацца засталося. І прывяло да гэтай выставы. Можа здацца, што гэта кароткая гісторыя аднаго чалавека. Але гэта гісторыя кожнага чальца нашай каманды і, як ні сумна, сотняў і тысяч беларусаў. Мы прайшлі праз турмы, ператрусы, затрыманні, звальненні, збіцці, прэсінг, крымінальны пераслед, эміграцыю, страты і чорт ведае што яшчэ — усяго не запомніш. Пра гэта балюча казаць, пра гэта балюча ўспамінаць нават уначы на кухні, нават у абдымку з коўдрай, нават сам-насам з сабой. Асабліва сам-насам з сабой.
Мы ўзялі гэты боль і ператварылі яго ў мастацтва.
Пражывіце гэта мастацтва разам з намі.
Аўтар праекта, фатограф, рэжысёр-пастаноўнік
Аўтар тэксту
Пераклад
Дар'я
Дызайн
Леся ****
Аўтар тэксту
Дар'я ****
Відэапрадакшн
Аўтар праекта, фатограф, рэжысёр-пастаноўнік
Аўтар тэксту
Пераклад
Дар'я
Дызайн
Леся ****
Аўтар тэксту
Дар'я ****
Відэапрадакшн
* У мэтах бяспекі імёны некаторых чальцоў каманды засакрэчаны. Прыносім прабачэнні за нязручнасці.

Праект створаны пры падтрымцы FREE BELARUS CENTER.

© 2021 Alexander Suschevsky
alexsuschevsky@gmail.com
Made on
Tilda