СУДЗІЛІШЧА
03 СУДЗІЛІШЧА
Суд у Беларусі — фармальнасць у непрывабнай абгортцы, працэдура, якая закранула лёсы больш за трыццаць тысяч беларусаў. У момант, калі людзі аб'ядналіся дзеля новага і светлага, увесь бруд як у вялікіх, гэтак і ў самых маленькіх частках сістэмы вылез вонкі.
Пяць хвілін. Прысуд. Наступны. Яшчэ адна пакалечаная душа. Канвеер жорсткасці і несправядлівасці з'ядае аднаго за адным.

Суддзі, якія не хаваюць сваіх твараў, насамрэч іх не маюць. Яны - усяго толькі працяг рук дыктатуры, што карае ўсіх без разбору, марыянеткі, што чытаюць з ліста.
Падобна да робатаў, яны механічна раздаюць прысуды, адмаўляючыся не толькі ад справядлівага выраку, але і ад уласнай асобы.
Нішто не змые гэтай ганьбы, не знішчыць памяці пра прычынены боль.
Жыцці, зламаныя за цану стабільнага месячнага заробку, цёплага наседжанага месца. Ручаі пралітай крыві і слёз. Дзеці, якія засталіся без бацькоў, бацькі, якія засталіся без дзяцей.
Нішто з гэтага не будзе забыта беларусамі.

Але святло ў канчатковым выніку прагоніць цемру прочкі - туды, адкуль яна больш нікому не зможа нашкодзіць.
Той жа пакой
Зноў
Кожны дзень адно і тое ж
Я да гэтага звыкнуў
Я ведаю, што мне патрэбна
рабіць
Усё тут знаёма і бяспечна
Для мяне
Я не хачу цябе чуць
Не хачу ведаць
Тваю версію падзей
У мяне ёсць дакумент
У якім усё напісана
Іншае не важна
Твой адвакат
Не варта было марнаваць грошы
Яшчэ пара слуханняў
І я паеду дахаты
Гэта не мая віна
Між іншым
Ты сам вінаваты
Не варта было злаваць
Іх
Яшчэ зусім трохі
Я хачу, каб ніхто
Пра гэта не даведаўся
Н? ЗДРАДЖВ?Й СВ?ЙМУ Г?СПАДАРУ
Н? ЗДРАДЖВ?Й СВ?ЙМУ Г?СПАДАРУ
Артыкул 128. Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва
Дэпартацыя, незаконнае ўтрыманне ў зняволенні, зварот у рабства, масавае ці сістэматычнае ажыццяўленне пакаранняў смерцю без суда, выкраданне людзей, за якім услед іх знікненне, катаванні ці акты жорсткасці, якія здзяйсняюцца ў сувязі з расавай, нацыянальнай, этнічнай прыналежнасцю, палітычнымі перакананнямі і веравызнаннем грамадзянскага насельніцтва.
Артыкул 139. Забойства
Артыкул 393. Прыцягненне ў якасці абвінавачанага свядома невінаватага
1. Прыцягненне ў якасці абвінавачанага свядома невінаватай асобы – караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю ці без пазбаўлення.
2. Тое ж дзеянне, злучанае з вінавачаннем у цяжкім ці асабліва цяжкім злачынстве або са штучным стварэннем довадаў вінавачання, – караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад аднаго года да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю ці без пазбаўлення.
3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першага ці другога гэтага артыкула, што пацягнулі цяжкія наступствы, – караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю ці без пазбаўлення.

Артыкул 424. Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі
Артыкул 426. Перавышэнне службовых паўнамоцтваў
Артыкул 392. Вынясенне заведама неправамерных прысуду, рашэння ці іншага судовага акту
1.Вынясенне суддзёй (суддзямі)
заведама неправамернага прысуду,
рашэньня ці іншага судовага акту –
караецца пазбаўленнем права
займаць пэўныя пасады
ці займацца пэўнай
дзейнасцю, ці абмежаваннем
волі на тэрмін да трох гадоў, ці
пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
2.Тое ж дзеянне, што пацягнула цяжкія
наступствы, – караецца
пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох
да дзесяці гадоў з пазбаўленнем права
займаць пэўныя пасады
ці займацца пэўнай дзейнасцю ці без пазбаўлення.
Артыкул 425. Бяздзеянне службовай асобы
___
Суддзя: Зміцер ***
Ахвяра рэжыму №1: Надзея Пранікава
Ахвяра рэжыму №2: Ганна Багданава
Ахвяра рэжыму №3: Платон ***
Ахвяра рэжыму №4: Ганна Краўчэня
Рэквізіт: Ганна Багданава, Аляксандр Сушчэўскі
Падзяка за паданне студыі: Ганна Дзям'яненка

* У мэтах бяспекі імёны некаторых чальцоў каманды засакрэчаны. Прыносім прабачэнні за нязручнасці.

© 2021 Alexander Suschevsky
alexsuschevsky@gmail.com
Made on
Tilda