ПА ТОЙ БОК
02 ПА ТОЙ БОК
Мы не перастаем задумвацца: як тым, хто здзяйсняе жудасныя ўчынкі? Як яны жывуць?
Не верым, не верым. Няўжо яны людзі? Пра жорсткіх, небяспечных часта кажуць «нелюдзі».
Але важна разумець: за ўчынкамі заўсёды стаяць людзі. Абсалютна такія ж, як і мы. У кожны момант мы робім выбар — зрабіць нешта сумленнае, шчырае, прадуманае; паклапаціцца ці ж праігнараваць, схлусіць, стукнуць. Не зрабіць чагосьці ці зрабіць.
Здзейсніць гвалт.

На жаль, сілавыя структуры ўладкаваны так, каб імі было зручна кіраваць.
Туды мэтанакіравана прыцягваюць людзей слухмяных, моцных, асабліва тых, хто не вылучаецца, не паўстае і не задумваецца. Выдаюць аднолькавую форму.
Сціраюць асобу.
Балаклава ўядаецца ў скуру.
Да рукі прырастае дубінка.

Дзве апошнія метафары, вядома, нябачныя воку. 
Звычайны чалавек заходзіць у звычайную краму, купляе прадукты па спісе, цалуе каханых, спіць да будзільніка і няхаця ўстае, а потым дабіраецца да сваёй працы.

І апранае балаклаву.
Я раблю балюча
Я руйную людскія лёсы
Мозг зачыню ў сейфе
Ад граху далей
Улада
Я адчуваю сваю перавагу
Ты ніхто, ніколі ім не быў
Мае дзіцячыя траўмы зрабілі
мяне такім
Каханне
Я пакажу табе каханне
Мне не важны хтосьці, я
выканаю любы загад, завару
гарбаты.
Ты думаеш, што разумееш ?
Мы ходзім у адну краму.
быць у масцы - мой талент
мая звышздольнасць.
Быць добрым для слабакоў.
Індывідуальнасць-я выб'ю з
цябе дур
Маці важней за ўсё
але твая пустое месца, магу
забіць
Прыдуркаватасць і адвага —
дэвіз года
Я працую
Я закон
Я не бягу
свабоды захацелася?
Яна мне сніцца, але я занадта
дурны
18:45
Працоўны дзень скончаны
Дадому
Злы прэзідэнт,
Той, хто ненавідзіць свой народ.
У мірнай свабоднай краіне,
Зачыняе ўсім рот,
Узгадаваў ганарыстасць,
Сярод нашых палёў і рэк.
Хіба ты чалавек?
Ты здрадзіў мне.
Растаптаў маю веру, маю любоў.
І гэтыя пачуцці ўжо ніколі
Не ўваскрэснуць зноў.
Дубінай і куляй
Хочаш прымусіць маўчаць.
Але мы будзем крычаць!
Пра тое, як паслаў на людзей
Бязлітасных ваякаў.
Хацеў запалохаць, а адважных забіць,
Але выйшла не так.
І кожны дзень
Наш блакітны небасхіл
Бачыць смелы народ.
Злы прэзідэнт,
Той, хто ненавідзіць свой народ.
У мірнай свабоднай краіне,
Зачыняе ўсім рот,
Узгадваў ганарыстасць,
Сярод нашых палёў і рэк.
Хіба ты чалавек?

Ты здрадзіў мне.
Растаптаў маю веру, маю любоў.
І гэтыя пачуцці ўжо ніколі
Не ўваскрэснуць зноў.
Дубінай і куляй
Хочаш прымусіць маўчаць.
Але мы будзем крычаць!


Пра тое, як паслаў на людзей
Бязлітасных ваякаў.
Хацеў запалохаць, а адважных забіць,
Але выйшла не так.
І кожны дзень
Наш блакітны небасхіл
Бачыць смелы народ.

Біў нашых хлапчукоў,
Хлапчукоў сваёй краіны.
Твая душа зараз
Навекі ў крыві.
І як цяпер спіцца пад шэпт
Празрыстых рэк?
Хіба ты чалавек?
А боль маці,
Якія страцілі дзяцей не ў вайну?
Ты, які будаваў гады,
А разбурыў уміг краіну.
Будзеш чуць праклёны,
Пра іх ужо шэпчуць лясы.
Паглядзі ў нябёсы!
Яны памятаюць той час,
Калі яшчэ верыў народ,
Што наш бацька за нас,
Што толькі заўсёды наперад.
А цяпер твае рукі ў крыві
І іх ніколі не адмыць.
І як з гэтым жыць?!
Шмат гадоў таму,
Сярод нашых палёў і рэк,
Нарадзіўся наш прэзідэнт.
І ён БЫЎ чалавек.
Але ў момант, калі на народ
Скамандаваў "фас"
Твой агонь згас...
Біў нашых хлапчукоў,
Хлапчукоў сваёй краіны.
Твая душа зараз
Навекі ў крыві.
І як цяпер спіцца пад шэпт
Празрыстых рэк?
Хіба ты чалавек?

А боль маці,
Якія страцілі дзяцей не ў вайну?
Ты, які будаваў гады,
А разбурыў уміг краіну.
Будзеш чуць праклёны,
Пра іх ужо шэпчуць лясы.
Паглядзі ў нябёсы!
Яны памятаюць той час,
Калі яшчэ верыў народ,
Што наш бацька за нас,
Што толькі заўсёды наперад.
А цяпер твае рукі ў крыві
І іх ніколі не адмыць.
І як з гэтым жыць?!

Шмат гадоў таму,
Сярод нашых палёў і рэк,
Нарадзіўся наш прэзідэнт.
І ён БЫЎ чалавек.
Але ў момант, калі на народ
Скамандаваў "фас"
Твой агонь згас...
___
Супрацоўнік АМАП: Максім Кавалёў
Мірны пратэстовец: Ганна Комлач
Дзяўчына супрацоўніка: Марта ***

* У мэтах бяспекі імёны некаторых чальцоў каманды засакрэчаны. Прыносім прабачэнні за нязручнасці.

© 2021 Alexander Suschevsky
alexsuschevsky@gmail.com
Made on
Tilda