Свет — вечная чарада падзей, і кожнае пакаленне людзей сутыкаецца з агульнымі для свайго часу ключавымі цяжкасцямі. І нягледзячы на мноства гістарычных урокаў, чалавецтва зараз ізноў патанае ў хвалях гвалту. Розныя краіны, розныя кантэксты. Праблема адна.
Гэтак і наша пакаленне — пакаленне беларусаў, якія жывуць і жылі 2020 і 2021 гадах у Рэспубліцы Беларусь, — адчула гэты нясцерпны боль на сабе.
Мы заўсёды будзем несці ў сэрцах, душах, розуме рваныя раны. Раны, якіх нічым ужо не вылечыць.
Гэта раны ад успамінаў пра тое, як мірныя мітынгі прыгнятала зброя, як нявінных людзей, лепшых, сумленных людзей кідалі ў турмы, катавалі, асуджалі на публічные зневажэнне гонару, прымушалі зракацца саміх сябе; як зачынялі не такія і шматлікія, але адзіныя ў краіне арганізацыі, што дапамагалі тым, хто меў патрэбу, як змушалі маўчаць журналістаў, выданні; як развітваліся з роднымі, пакідаючы хату на невядомы тэрмін. Адна маленькая краіна і адзін шматаблічны прыклад. Самай вострай праблемы. Гвалту.
Гэта павінна спыніцца!